BE RU EN

Як дзіця Вікторыі Азаранкі атабарылася ў сацыяльных сетках тэнісісткі

  • 20.01.2017, 18:39

У першы месяц пасля нараджэння сын Азаранкі пабываў на тэнісным корце, паглядзеў ТВ-трансляцыі матчаў Australian Open і пабываў на бізнэс-сустрэчах.

Tut.by распавядае аб жыцці немаўляці Леа ў сацыяльных сетках экс-першай ракеткі свету.

Нагадаем, 20 снежня 2016 года найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала мамай. З тых часоў яна шмат часу надае дзіцяці, а тэму мацярынства зрабіла адной з галоўных у сваіх сацыяльных сетках.

Спачатку алімпійская чэмпіёнка і двухразовая пераможца Australian Open назвала нараджэнне сына галоўнай перамогай у жыцці. У чаце з заўзятарамі з'яўленне на свеце Леа Азаранка назвала найлепшым калядным падарункам, які яна калі-небудзь атрымлівала. У адказ на пытанне, ці атрымоўваецца ёй паспаць, яна адзначыла, што ў доглядзе за дзіцем ёй дапамагае маці Ала Валянцінаўна.

У Instagram Віка рэгулярна публікуе прагулкі з сынам на свежым паветры. У подпісах да фатаграфій можна заўважыць, як яна ласкава называе сыночка: «мамчын сынок», «салодзенькі», «малы Леа».

Праз твітэр Віка паведаміла, што сын у захапленні ад творчасці брытанскай спявачкі Адэль. Разам з мамай ён праводзіць час за праглядам ТВ-трансляцый матчаў Australian Open. «Гэй, Роджэр Федэрэр, Леа вучыцца ў найлепшых [у цябе]», — так падпісала Віка адзін з запісаў.

Яшчэ Віка спытала ў сваіх падпісчыкаў, якім чынам можна ахвяраваць памперсы. «Лео расце так хутка, што больш за палову наяўных у нас памперсаў яму ўжо малыя і яшчэ запакаваныя».

Вікторыя прыступіла да трэніровак пасля родаў. Яна працуе ў залі, катаецца на ровары, гуляе ў баскетбол і шмат бегае ў гару.

Акрамя таго, дзіця суправаджае Вікторыю паўсюль. Ён ужо пабываў на корце. «А вось Леа на працоўным месцы мамы. У будучыні ён будзе праводзіць тут зусім трохі часу», — пасмяялася спартоўка. Леа таксама бывае на бізнес-сустрэчах маці. Адна з іх прайшла ў галівудскім букінгавым агенцтве WME-IMG, дзе «Леа атрымаў некалькі карысных парад».

Апошнія навіны