BE RU EN

Барак Абама і Дональд Трамп паціснулі адзін аднаму рукі

  • 20.01.2017, 17:53

Інаўгурацыя 45-га прэзідэнта ЗША адбудзецца сёння, 20 студзеня, а 20:00 паводле менскага часу ў Вашынгтоне.

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі і мільярдэр з Нью-Ёрка Дональд Трамп заменіць на пасадзе Барака Абаму, прыняўшы прысягу і выступіўшы са сваёй першай прамовы ў якасці амерыканскага прэзідэнта. Галоўная цырымонія адбудзецца ў Белым доме. Цырымонія прыняцця прысягі адбудзецца на прыступках перад будынкам Капітолія. Апытанні за мінулы тыдзень паказваюць, што Трамп стане кіраўніком Белага дома, як найменш папулярны прэзідэнт цягам чатырох дзесяцігоддзяў, піша zn.ua.

Дональд Трамп з жонкай ужо наведалі царкву, і накіраваліся ў Белы дом на сустрэчу з сям'ёй Абамы. Там Барак Абама і Дональд Трамп сустрэліся і паціснулі адзін аднаму рукі.

На 19-00 паводле менскага часу Трамп з жонкай і сям'ёй прыбыў у Капітолій.

Асноўныя інаўгурацыйныя мерапрыемствы расцягнуцца на тры дні — з 19 да 21 студзеня.

Апошнія навіны