BE RU EN

Міністэрства гандлю зноў выказалася супраць беларускай мовы на ўпакоўках

  • 20.01.2017, 17:35

Чыноўнікі спаслаліся на «эканамічныя цяжкасці».

Міністэрства зноў выказала сваё стаўленне да ідэі абавязаць беларускіх вытворцаў, а таксама аб'екты грамадскага харчавання публікаваць важную для кліентаў інфармацыю як на расейскай, так і на беларускай, а не выбіраць толькі адзін з варыянтаў, піша «Салідарнасць».

Адказваючы на зварот актывіста Ігара Случака, чыноўнікі зноў спаслаліся на эканамічныя цяжкасці.

– Рэалізацыя прапановы аб размяшчэнні інфармацыі на шыльдах на дзвюх дзяржаўных мовах патрабуе замены да 90% шыльдаў аб'ектаў абслугоўвання, – напісаў намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс.

Спаслаўшыся на меркаванне Міністэрства прамысловасці, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам», «Беллегпрам» і іншых дзяржаўных арганізацый вытворцаў і пастаўшчыкоў прадукцыі, чыноўнік зрабіў выснову, што дубляванне інфармацыі на дзвюх дзяржаўных мовах з'яўляецца «эканамічна неабгрунтаваным і немэтазгодным».

Апошнія навіны