BE RU EN

Ветэран вайны не дазволіў міліцыі ўзяць у яго адбіткі пальцаў

  • 20.01.2017, 14:32

Актывіст БНФ Фелікс Шкірманкоў выправіў «няпрошаных гасцей» са свайго дома.

Вядомы актывіст Беларускага Народнага Фронту, ветэран вайны з Слаўгарадскага раёна Фелікс Шкірманкоў адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў рук, паведамляе «Радыё Свабода».

Раніцай 20 студзеня ў дом Фелікса Шкірманкова ў Слаўгарадзе прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі яму здаць адбіткі.

«Мне не патлумачылі, навошта ім патрэбныя мае адбіткі, што здарылася. У выніку я адмовіўся. На гэта міліцыянты сказалі так: не хочаце тут здаваць, будзеце да нас прыходзіць. Сабраліся і пайшлі. А я зараз высвятляю, навошта гэта было трэба», - паведаміў Фелікс Шкірманкоў.

У 2016 годзе ветэрану вайны Феліксу Шкірманкову споўнілася 90 гадоў. Ён працягвае актыўную грамадскую дзейнасць у складзе Слаўгарадскай раённай арганізацыі БНФ "Адраджэнне" і мясцовай філіі ТБМ, з'яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У Беларусі міліцыя пачала масава збіраць адбіткі пальцаў у мужчын пасля тэракту, які адбыўся падчас святкавання Дня незалежнасці ў ліпені 2008 года на сталічным праспекце Пераможцаў.

Паводле крыніцаў, у Беларусі праваахоўнікамі створана база звестак на ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту, у тым ліку сабраныя іх адбіткі пальцаў.

Апошнія навіны