BE RU EN

Настаўніца: Бацькі ўжо даўно не здаюць грошы ў рукі, а пераводзяць на рахунак

  • 20.01.2017, 14:30

Загад Міністэрства адукацыі нічога не памяняе ў школьнай практыцы.

Згодна з пастановай Мінадукацыі ад 28 снежня 2016 года, бацькоўскім камітэтам больш нельга збіраць грошы з бацькоў. Фінансамі будзе займацца толькі апякунская рада і толькі праз банкаўскія рахункі ўстановы адукацыі. Але такі механізм існуе ў школах ужо даўно. Пра гэта «Еўрарадыё» распавяла настаўніца адной з менскіх школ Вікторыя.

Вікторыя: «Цяпер не актуальна здаваць грошы гатоўкай, ёсць рахунак школы, куды бацькі кладуць грошы і прыносяць квітанцыі. Таму нічога тут асабліва не памяняецца, як мне здаецца».

Апякунская рада, якая цяпер будзе займацца грашыма, складаецца ў асноўным з бацькоў вучняў.

Апошнія навіны