BE RU EN

Каталіцкі і праваслаўны святары разам акунуліся ў палонку на Вадохрышча

  • 20.01.2017, 10:39

Прыхаджане абедзвюх канфесій з Росіцы пад Верхнядзвінскам адзначаюць святы разам.

У Росіцы пад Верхнядзвінскам 19 студзеня праваслаўныя вернікі, святкуючы Вадохрышча Госпада згодна з традыцыяй, абсталявалі на мясцовым возеры палонку-купель, уладкоўваць якую дапамаглі каталіцкія вернікі, якіх у вёсцы большасць.

Сваёй царквы ў Росіцы няма, вернікі належаць да прыходу Звеставання Багародзіцы ў суседняй Сар’і. Богаслужэнне і чын асвячэння вады ў возеры зладзіў настаяцель храма ў Сар’і протаіерэй Васіль Стрэха, паведамляе catholicnews.by.

Традыцыю тройчы акунацца ў купель з малітвай падтрымаў каталіцкі святар - вікарый Траецкага касцёла кс. Андрэй Сідаровіч MIC. Разам з ім у палонку акунуліся некалькі ягоных вернікаў.

Апошнія навіны