BE RU EN

Мянчанка ўпала на рэйкі метро

  • 2.01.2017, 11:22

Інцыдэнт здарыўся на станцыі «Плошча Якуба Коласа».

Раніцай 2 студзеня ў сталічнай падземцы адбыўся няшчасны выпадак. Жанчына ўпала на рэйкі метро, выратаваць яе не ўдалося. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы, інфармацыю пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Рух цягнікоў метрапалітэна быў прыпынены на 30 хвілін праз падзенне 51-гадовай мянчанкі на рэйкі на станцыі «Плошча Якуба Коласа». На жаль, выратаваць жанчыну не ўдалося.

Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны