BE RU EN

Аляксандр Глеб, напэўна, пакіне БАТЭ

  • 19.01.2017, 21:08

Тэрмін дзеяння кантракту зорнага беларускага паўабаронцы скончыўся.

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб і галкіпер каманды Арцём Сарока найбліжэйшым часам могуць пакінуць барысаўскі клуб, паведамляе «Прессбол».

Сарока ў гэты момант знаходзіцца ў Турцыі — на праглядзе ў лідара чэмпіянату Малдовы «Мілсамі» з Аргеева.

Тэрмін дзеяння кантракту Глеба скончыўся. Афіцыйных заяваў з нагоды ўкладання новага пагаднення не паступала, з чаго можна зрабіць выснову, што БАТЭ і зорны хаўбэк, напэўна, расстануцца.

Апошнія навіны