BE RU EN

Камуніст Карпенка абавязаў школьнікаў і бацькоў вучыцца ў суботу

  • 19.01.2017, 20:20

Міністр адукацыі падпісаў загад аб новых формах работы ў шосты школьны дзень.

У чацвер, 19 студзеня міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб новых формах работы ў шосты школьны дзень. Падчас наведвання Гацукаўскай сярэдняй школы ў Слуцкім раёне ён заявіў, што ў суботу для вучняў і бацькоў плануецца праводзіць кансультацыі ў навучальных прадметах — своеасаблівыя дадатковыя заняткі, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял.

На думку Карпенкі, у шосты дзень у школе павінен быць задзейнічаны ўвесь педагагічны склад, а не толькі псіхолаг і класны кіраўнік, інфармуе прэс-служба Мінадукацыі.

Са слоў міністра, кансультацыі з бацькамі аб пытаннях навучання дзяцей выносяцца на шосты школьны дзень, бо «функцыя бацькоў у адукацыйным працэсе вельмі важная».

Ігар Карпенка мяркуе, што бацькі не павінны рашаць за дзіця матэматычныя задачы. Калі ў дзіцяці штосьці не атрымліваецца, бацькі, каб развязаць праблему, павінны пагаварыць аб гэтым з настаўнікам.

Правядзенне для вучняў 9-11-х класаў факультатыўных заняткаў у суботу павінна палегчыць асноўны навучальны тыдзень. Карпенка падкрэсліў, што новы дакумент не вызначае пералік канкрэтных мерапрыемстваў, неабходных для правядзення ў 6-ы школьны дзень. Гэта будзе знаходзіцца ў кампетэнцыі ўстаноў адукацыі. З наступнага тыдня пачнецца маніторынг арганізацыі работы ў суботу ў адпаведнасці з новаўвядзеннямі.

Як вядома, пяцідзённы навучальны тыдзень у Беларусі ўстаноўлены з 2008 года.

Апошнія навіны