BE RU EN

Трамп пакіне на пасадах 50 ключавых федэральных чыноўнікаў

  • 19.01.2017, 19:30

У іх ліку – прадстаўнікі Пентагону і Дзярждэпартаменту.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў 50 высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў застацца ў ягонай адміністрацыі. Сярод іх – намеснік міністра абароны Робэрт Уорк і пасланец у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» Брэт Макгэрк, паведамляе «Голас Амерыкі».

Запрашэнне застацца ў адміністрацыі Трамп таксама атрымалі кіраўнік Управы барацьбы з наркотыкамі Чак Розэнбэрг, дырэктар Нацыянальнага цэнтра барацьбы з тэрарызмам Нік Расмусэн, намеснік дзяржсакратара ў палітычных пытаннях Том Шэнан і выконаўца абавязкаў намесніка кіраўніка Міністэрства Фінансаў ЗША ў пытаннях тэрарызму і фінансавых злачынстваў Адам Шубін, паведаміў прэс-сакратар Трампа Шон Спайсэр.

Апошнія навіны