BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як эфектыўна запомніць усялякую інфармацыю

  • 19.01.2017, 18:57

Экспэрымент праводзіўся сярод студэнтаў-добраахвотнікаў у ЗША.

Спецыялісты з ЗША падчас навуковага экспэрыменту давялі, што чалавек можа запомніць усялякую інфармацыю, паведамляе izvestia.ru.

Для дасягнення найлепшага эфекту запамінання, як сцвярджаюць навукоўцы, дастаткова пераказаць атрыманыя звесткі суразмоўцу.

У ходзе даследавання студэнтам-добраахвотнікам дэманстравалі відэаролікі з 40 фільмаў, працягласць кожнага роліка была 24 секунды. На працягу паўгадзіны студэнты праглядалі іх, каб лепш запомніць дэталі ўбачанага.

У выніку высветлілася, што найлепш ад усіх з заданнем справіліся тыя студэнты, якія распавялі адзін аднаму аб тым, што ўбачылі на экране.

Апошнія навіны