BE RU EN

Леў Марголін: Беларуская архаічная эканоміка неканкурэнтаздольная

  • 19.01.2017, 17:45

Беларусь у долі высокатэхналагічных вытворчасцей адстае ад развітых краін утрая, па ўзроўні прадукцыйнасці працы - у пяць разоў.

Эканаміст Леў Марголін задае пытанне, чаму за апошнія 25 гадоў незалежнасці Беларусь не наблізілася ў паказчыку прадукцыйнасці да развітых краін. І сам на яго адказвае:

- Прычына навідавоку - наша эканоміка як была ў пачатку 90-х гадоў, так і застаецца нерэфармаванай. А нерэфармаваная эканоміка ў эпоху глабалізацыі, калі знікаюць міждзяржаўныя межы, калі кожная краіна імкнецца атрымаць для сябе інвестараў з самымі перадавымі тэхналогіямі і робіць для гэтага ўсё магчымае, у такой сітуацыі наша архаічная эканамічная сістэма неканкурэнтаздольная. Гэта адставанне захавалася, і я баюся, што далей ёно будзе толькі павялічвацца, - заявіў Леў Марголін у інтэрв'ю «Радыё Рацыі».

Апошнія навіны