BE RU EN

Кіроўцаў маршрутак прымусяць працаваць сабе ў страту

  • 19.01.2017, 14:44

Кіроўцаў маршрутак прымусяць працаваць у кірунках, дзе няма пасажыраў.

Такія папраўкі ўнесеныя ў закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтаперавозках», які вясной 2017 года разгледзіць «парламент».

Пра гэта БелТА распавёў кіраўнік парламенцкай камісіі ў прамысловасці, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак.

Ён адзначыў, што сёння на рынак усё часцей прыходзяць прыватныя кампаніі. І не заўсёды назіраецца сумленная канкурэнцыя.

– Яны выбіраюць самыя смачныя кавалачкі рынку, перавозкі, якія прыносяць найбольшы даход, а дзяржаўныя перавозчыкі сёння больш працуюць у тым сектары, дзе выконваецца сацыяльны стандарт, і церпяць пэўныя страты. Таму мае сэнс, каб найбольш эфектыўныя перавозчыкі ўзялі на сябе адказнасць і за перавозкі ў непапулярных кірунках, – растлумачыў Андрэй Рыбак.

Ён паведаміў, што сёння Мінтранс ужо распрацоўвае дакументы, якія дазваляюць выканаць баланс інтарэсаў пасажыраў і транспартнай галіны.

Апошнія навіны