BE RU EN

У пятніцу чакаецца да +3°С

  • 19.01.2017, 14:30

Туман і галалёд прагназуюцца ў некаторых раёнах 20 студзеня.

У пятніцу будзе воблачна з прасвятленнямі. Чакаюцца невялікія ападкі (мокры снег і дождж). У некаторых раёнах магчымы галалёд і туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, магчымыя парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля на паўночным захадзе да мінус 7 градусаў на паўднёвым усходзе. Удзень - ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны