BE RU EN

Мастак можа збалансаваць усякія прадметы дзіўным чынам

  • 19.01.2017, 14:07

Здаецца, мастак з Сеула Рокі Біун паставіў перад сабой задачу трымаць увесь свет у гармоніі ды раўнавазе.

Рокі падарожнічае ў розных краінах, і гледачам застаецца толькі дзівіцца з ягоных цудоўных выступаў, падчас якіх ён укладае адны прадметы на іншыя, атрымліваючы з іх такія складаныя збалансаваныя канструкцыі, што цяжка паверыць, што гэта не які-небудзь спрытны трук, піша 120.su.

Мастак, здаецца, можа збалансаваць усё, што заўгодна. Паставіць пральную машыну вуглом на маленечкі каменьчык — для яго не праблема. Матацыкл з чалавекам на ім Рокі цалкам можа паставіць у раўнавагу на бакавы ўпор.

Відэаролік, які з'явіўся ў інтэрнэце, паказвае і іншыя прыклады дзіўнага пачуцця раўнавагі Рокі.

Апошнія навіны