BE RU EN

Сайт БАЖ падпаў пад магутную хакерскую атаку

  • 19.01.2017, 12:14

З невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты.

Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў увечары і ўначы 18 студзеня трапіў пад магутную DDoS-атаку.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, з невядомых ip-адрасоў на сайт масава дасылаліся памылковыя запыты. У выніку сервернае абсталяванне дало збой, не вытрымаўшы нагрузкі. Аднавіць працу сайта ўдалося раніцай 19 студзеня прымусова закрыўшы некаторыя формы зваротнай сувязі на сайце.

Беларуская асацыяцыя журналістаў не выключае, што звернецца ў праваахоўныя органы, калі атака паўторыцца.

Апошнія навіны