BE RU EN

Нафта даражэе на звестках пра моцнае скарачэнне запасаў у ЗША

  • 19.01.2017, 11:36

Цэны нафты растуць у чацвер на звестках Амерыканскага інстытута нафты пра рэзкае скарачэнне запасаў «чорнага золата» ў ЗША.

На 09:15 цана сакавіцкіх ф'ючэрсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent вырасла на 0,95% - да $54,43 за барэль. Цана лютаўскіх ф'ючэрсаў нафты маркі WTI падымалася на 0,82% да 51,5 даляра за барэль, піша liga.net.

Паводле звестак API, запасы нафты ў ЗША знізіліся на 5,04 мільёна барэляў за тыдзень, што завяршыўся 13 студзеня. Апытаныя агенцтвам Рэйтэр аналітыкі меркавалі, што індыкатар паменшыцца ўсяго на на 0,342 мільёна барэляў.

У той жа час, на рынку захоўваюцца асцярогі з нагоды павелічэння здабычы амерыканскімі вытворцамі сланцавай нафты.

Апошнія навіны