BE RU EN

Начальнік Генштаба Таджыкістана разбіўся ў ДТЗ

  • 19.01.2017, 9:07

Генерал-маёр Зарыф Бабакаланаў сам знаходзіўся за стырном.

ДТЗ, у якім загінуў начальнік Генштаба УС Таджыкістана Зарыф Бабакаланаў, адбылося ўвечары 18 студзеня ў цэнтры Душанбэ, паведамляе interfax.ru.

Першы намеснік міністра абароны, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Таджыкістана, ехаў са службы дадому. Генерал-маёр сам знаходзіўся за стырном.

Пахаваюць генерала ў чацвер.

18 студзеня 2014 года Бабакаланаў быў прызначаны на пасаду начальніка Генштаба, першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Таджыкістан. Генерал-маёру было 46 гадоў, ён з'яўляўся слухачом Вайсковай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі.

Апошнія навіны