BE RU EN

Татарстан хоча адмовіцца ад расейскай мовы

  • 18.01.2017, 21:51

Татарскую мову прапанавалі зрабіць адзінай дзяржаўнай мовай Татарстана.

Усетатарсткі грамадскі цэнтр (УТГЦ) распаўсюдзіў зварот да дэпутатаў розных узроўняў, палітычных і грамадскіх арганізацый рэспублікі, названы «Выратаваць татарскую мову», паведамляе «Новая газета».

На думку нацыянальных актывістаў, у Татарстане застаецца ўсё менш татараў, здольных чытаць татарскія кнігі і газеты і выказваць думкі на роднай мове. Яны нагадваюць, што Канстытуцыя Татарстана 25 гадоў таму замацавала ў рэспубліцы дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы — расейская і татарская. Аднак фактычна тут толькі адная дзяржаўная мова — расейская.

За ўсе гэтыя гады ў Дзяржсавеце Татарстана «так і не здолелі арганізаваць хаця б адно пасяджэнне на татарскай мове, а ў Казанскай Гардуме скасавалі сінхронны пераклад», гаворыцца ў дакуменце.

У звароце таксама падкрэсліваецца, што ў рэспубліцы закрыта 699 татарскіх школ, зачыненыя татарскія факультэты ў дзвюх ВНУ.

«Што рабіць?» — гаворыцца ў звароце УТГЦ. І ўносіцца прапанова: «У Татарстане павінна быць адная дзяржаўная мова — татарская. Радыкальна? Магчыма, ёсць іншыя прапановы, як захаваць татарскую мову?»

УТГЦ мае намер ініцыяваць у гэтай сувязі шырокую грамадскую дыскусію.

Апошнія навіны