BE RU EN

«Дармаеды» аб'ядноўваюцца для «штурму» падатковых

  • 18.01.2017, 21:03

Рэчыцкія «дармаеды» сабраліся разам, каб падаць скаргі ў падатковую інспекцыю з нагоды «лістоў шчасця».

Людзі мяркуюць, што збор за «дармаедства» — нелегальны, паведамляе «Белсат».

Ідэя сабрацца разам і наведаць падатковую інспекцыю нарадзілася ў сацыяльных сетках. Пад паведамленнямі «ВКонтакте» адгукнулася некалькі дзясяткаў чалавек, з якіх дзяржава спрабуе спагнаць грошы. Аднак непасрэдна ў падатковую прыйшлі блізу 15 чалавек: яны падпісалі калектыўную скаргу і падалі асабіста ад кожнага індывідуальныя заявы.

Міліцыя на збор не рэагавала, усе пададзеныя скаргі ў падатковай належным чынам зарэгістравалі. Найбліжэйшыя 30 дзён падаткавікі павінны адказаць на заявы.

Апошнія навіны