BE RU EN

У Беларусі падаражэлі паслугі ЖКГ

  • 18.01.2017, 20:36

Сума за цеплазабеспячэнне і газ у ацяпляльны перыяд вырасце на 17%.

Пры гэтым некаторыя тарыфы, напрыклад, на электраэнэргію ў 2017 годзе вышэйшымі не стануць. Плаціць новым коштам беларусы будуць у лютым, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў гендырэктара Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталя Смірнова, з будучых новаўвядзенняў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі — дыферэнцыраваныя тарыфы на вываз смецця для менчукоў.

Чакаецца, што новыя кошты з'явяцца ўжо ў 1-м квартале гэтага года. У дамах, у якіх завараныя смеццеправоды або іх няма зусім, такая паслуга будзе таннейшай прыкладна на траціну. Усе патрэбныя разлікі ўжо зроблены і знаходзяцца на ўзгадненні, паведаміў чыноўнік.

Апошнія навіны