BE RU EN

Беспілотнік зняў на відэа гіганцкую расколіну ў лёдзе Антарктыды

  • 18.01.2017, 20:58

Працягласць расколіны складае амаль 40 кіламетраў.

З'явілася відэа гіганцкай расколіны ў лёдзе Антарктыды. Яе зняў беспілотнік каля брытанскай навукова-даследчай станцыі «Халі-6».

Працягласць расколіны, якая з'явілася ў ледніку восенню мінулага года, складае амаль 40 кіламетраў, паведамляе ria.ru.

ФОТА: NASA

Адзначаецца, што першая расколіна ў шэльфавым ледніку Бранта з'явілася некалькі дзесяцігоддзяў таму. З 2012 года яна стала імкліва расці і на сённяшні дзень ад станцыі яе аддзяляюць блізу 6 км. Навукоўцы не выключаюць, што расколіны могуць адрэзаць «Халі-6» ад кантынента.

Антарктычная ўправа Вялікабрытаніі пастанавіла закрыць станцыю ў перыяд з сакавіка да лістапада 2017-га, і перанесці яе на 23 км ад расколіны.

Апошнія навіны