Пакуль горад патанаў у снезе, у Рагачове чысцілі дарогу да дому галоўнага комунальніка
- 18.01.2017, 17:06
Са слоў гараджан, «асабліва важны» аб'ект чысцілі некалькі разоў за дзень.
Жыхары Рагачова сцвярджаюць, што ў перыяд моцных снегападаў больш за ўсё снегаўборачнай тэхнікі працавала паблізу дома кіраўніка мясцовай камунальнай гаспадаркі. У гэты час у самім горадзе снег практычна не чысцілі.
Фота ў рэдакцыю «Рагачоў Онлайн» даслаў чытач сайта. Яшчэ адзін чытач, які жыве недалёка ад чыноўніка сцвярджае, што ў перыяд снегападаў снегаўборачная тэхніка актыўна працавала каля дома дырэктара КЖЭУП, пры гэтым выязджаючы на «асабліва важны» аб'ект некалькі разоў у дзень.
У самай КЖЭУП інфармацыю каментаваць не сталі. Затое жыхары горада ў інтэрнэце яе пракаментавалі вельмі рэзка і нецэнзурна.
Спадар Савельеў атрымаў некалькі важкіх «кампліментаў» ад «удзячных» гараджан, якія не разумеюць, чаму ў першую чаргу расчышчаюць «асноўную» дарогу, якая ўпіраецца... у лес.
Дарэчы, кіраўнік, мабыць так добра выконвае абавязкі дырэктара, што можа сабе дазволіць пабудаваць дом кошт звыш ста тысяч даляраў. А мясцовыя жыхары здзіўляюцца, куды пайшлі грошы, зэканомленыя на асвятленні горада?