BE RU EN

Лукашэнка спалохаўся падымаць цану на транзіт расейскіх нафтапрадуктаў

  • 18.01.2017, 16:35

Менск захаваў тарыф 2016 года на транзіт нафтапрадуктаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Беларусі захавала дзейны тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па сваёй тэрыторыі на ўзроўні $2,36 за 1 т за кожныя 100 км.

Пра гэта паведамляе «Прайм» са спасылкай на апублікаваную пастанову. Такі ж тарыф дзейнічаў і ў 2016 годзе.

Тарыф усталяваны на падставе аднаго з артыкулаў міжурадавага пагаднення Расеі і Беларусі пра ўзаемадзеянне пры эксплуатацыі магістральных нафтаправодаў. Паслугу па транспарціроўцы нафтапрадуктаў аказвае ўнітарнае дзяржпрадпрыемства «Захад-Транснафтапрадукт».

На пачатку студзеня беларускае антыманапольнае ведамства паведамляла, што Масква і Менск пакуль не змаглі ўзгадніць тарыфы на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі і іх індэксацыю.

9 студзеня расейская антыманапольная служба паведаміла пра тое, што дамовіцца пра тарыфы на транспарціроўку расейскай нафты ў 2017 годзе не ўдалося, у сувязі з чым (згодна з усталяванымі правіламі) цана транзіту вырасце на ўзровень прагнозу расейскай інфляцыі плюс 3%.

Апошнія навіны