BE RU EN

У чацвер чакаецца мокры снег і галалёд

  • 18.01.2017, 12:15

Заўтра будзе воблачна з прасвятленнямі, уначы на паўночным захадзе пройдзе невялікі снег.

Удзень 19 студзеня на большай частцы тэрыторыі прагназуецца снег і мокры снег, на паўночным захадзе - з дажджом, у асобных раёнах магчымы галалёд.

У некаторых раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах - галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, раніцай і ўдзень на поўначы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, пры прасвятленнях - 11 - 15 градусаў ніжэй за нуль, удзень чакаецца ад нуля да мінус 6 градусаў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны