BE RU EN

Аварыя на свідравіне пакінула жыхароў Капыльскага раёна без чыстай вады

  • 17.01.2017, 20:36

Нават мыць бялізну такой вадой людзі не рызыкуюць.

Аварыя на свідравіне ў аграгарадку Быстрыца Капыльскага раёна прычынілася да таго, што ў ваду трапілі шмат якія дамешкі. З кранаў у дамах ідзе брудная мутная вада, таму жыхары вымушаны хадзіць да студняў.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, брудная вада з'явілася ў кранах у жыхароў Быстрыцы некалькі дзён таму. Нават мыць бялізну такой вадой людзі не рызыкуюць.

Без чыстай вады засталіся больш за 1000 чалавек. Як выходзяць з гэтай сітуацыі, распавёў мясцовы жыхар Валянцін Верамей.

Верамей: «Мы ходзім у прыватны сектар па ваду да калодзежа. Бярэм ваду - грэем, мыемся, варым есці. Бо мыцца ў такой вадзе немагчыма, вядома ж».

У Капыльскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы запэўніваюць: вада хоць і нячыстая, але небяспекі для жыцця і здароўя не нясе. Экспэртыза мясцовага водаканала паказала, што колькасць старонніх рэчываў у пробах не крытычная. Крыху вышэй за норму толькі ўтрыманне жалеза і пяску.

У Капыльскім ЖКГ кажуць, што будуць пераходзіць на рэзервовую свідравіну, пакуль будзе ісці рамонт.

Апошнія навіны