BE RU EN

Нацбанк выпусціў памятныя манеты з трыма міліцыянтамі

  • 17.01.2017, 19:08

Манетамі можна разлічвацца ў крамах намінальнай вартасцю.

Нацбанк краіны сёння выпусціў у абарачэнне памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю беларускай міліцыі. На рэверсе манеты - выявы трох міліцыянтаў.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе галоўнага банка краіны.

Грошы выпушчаныя трох тыпаў: залатая манета (намінал 50 рублёў), срэбраная (20 рублёў) і медна-нікелевая (1 рубель).

ФОТА: НАЦБАНК

Манеты выбілі на Манетным двары ў Варшаве.

Нацбанк нагадвае, што ўсе памятныя манеты з'яўляюцца законным аплатным сродкам — гэта значыць, што імі можна разлічвацца ў крамах намінальнай вартасцю.

Апошнія навіны