BE RU EN

Прэм'ер Літвы мяркуе, што нельга ацэньваць БелАЭС толькі праз эканамічную прызму

  • 17.01.2017, 17:16

Аднак для Латвіі і іншых краін гэта больш эканамічнае, чым палітычнае пытанне.

Пасля заяву міністра замежных спраў Латвіі аб тым, што краіна не разглядае магчымасці абмежавання імпарту электраэнэргіі з Беларускай атамнай станцыі (БАЭС), літоўскі прэм'ер адзначыў, што іншыя краіны ацэньваюць гэты праект толькі праз эканамічную прызму, піша delfi.lt.

«Латвійскі бок сапраўды разумее і падтрымлівае пазіцыю аб тым, што аб'ект павінен адказваць усім патрабаванням бяспекі, патрабаванням маніторынгу міжнародных арганізацый. (...) Вядома, мы разумеем, што для нас гэта і палітычнае пытанне, а для іншых дзяржаў больш эканамічнае, і большасць дзяржаў глядзіць на гэта праз прызму ўласных дзяржаўных і эканамічных інтарэсаў», - заявіў у аўторак у інтэрв'ю дзяржаўнай радыёстанцыі ЛРТ прэм'ер Літвы Саўлюс Сквярняліс.

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс у інтэрв'ю BNS заявіў, што пытанні бяспекі ён стала падымае на сустрэчах з прадстаўнікамі Рэспублікі Беларусь і МАГАТЭ, але адначасова дадаў, што БАЭС стала пытаннем унутранай палітыкі Літвы, у якое ён не будзе ўмешвацца.

У чэрвені мінулага года ўрад ухваліў план эмбарга электраэнэргіі, вырабленай на БАЭС і ў іншых трэціх краінах, згодна з якім яе імпарт у Літву, а адначасова і ў іншыя краіны Еўразвязу, будзе абмяжоўвацца ў літоўскай зоне таргоў біржы электраэнэргіі Nord Pool. Канчатковую пастанову аб абмежаванні імпарту электраэнэргіі, вырабленай на небяспечных АЭС трэціх краін урад мае намер прыняць на гэтым тыдні.

Апошнія навіны