BE RU EN

У Слонімскім гарнізоне жаўнер ударыў сякерай калегу

  • 17.01.2017, 16:37

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 13 студзеня, на Абуз-Лясноўскім палігоне.

Абодва жаўнеры служаць у адной з вайсковых частак Слонімскага гарнізона. Пацярпелы вайсковец жывы.

Інфармацыю пацвердзілі Intex-press у прэс-службе Міністэрства абароны РБ.

– Мы валодаем звесткамі аб канфлікце двух вайскоўцаў. Цяпер мы высвятляем яго прычыны і абставіны. Бяруцца тлумачэнні ў кожнага з удзельнікаў канфлікту, – пракаментавалі сітуацыю ў прэс-службе Міністэрства абароны РБ.

Апошнія навіны