BE RU EN

У Менску падчас руху загарэўся аўтобус

  • 17.01.2017, 11:47

Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.

Пажар узнік у маторным адсеку аўтобуса 2008 года выпуску, меркаваная прычына — кароткае замыканне электраправодкі.

Пра гэта tut.by распавялі ў Менскім гарадскім упраўленні МНС.

Узгаранне адбылося 17 студзеня, а 05.10 раніцы, на скрыжаванні вуліц Ясеніна і Касманаўтаў. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, патушылі транспартны сродак. У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек і салон аўтобуса.

Вядома, што аўтобус не рэйсавы, у салоне людзей не было.

Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.

ФОТА: МНС

Апошнія навіны