BE RU EN

Дар'я Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету

  • 17.01.2017, 11:21

Вядомая беларуская спартоўка ўзяла ўдзел ужо ў двух этапах Кубка свету, аднак высокіх вынікаў пакуль не дэманструе.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава збіраецца ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету ў біятлоне ў гэтым сезоне. Пра гэта знакамітая біятланістка, якая нядаўна вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння дачкі, заявіла ў эфіры праграмы «Арэна» на тэлеканале «Беларусь 1». Як вядома, яна чамусьці прапусціла апошнюю гонку ў Рупольдынгу. Усяго Дар'я брала ўдзел у двух этапах Кубка свету, аднак высокіх вынікаў пакуль не дэманструе.

Домрачава ўважае, што ёй «дастаткова добра ўдаецца змагацца на трасе». Біятланістка спадзяецца, што сілы ў яе застануцца да канца сезону, паведамляе БелТА.

19 студзеня стартуе чарговы, шосты, этап Кубка свету ў біятлоне, ён пройдзе ў італьянскім Антхольце.

Апошнія навіны