BE RU EN

У Турцыі злавілі злачынцу, які напаў на стамбульскі клуб у навагоднюю ноч

  • 17.01.2017, 10:51

Імя злачынцы ўлады пакуль не апублікавалі.

Турэцкая паліцыя арыштавала галоўнага падазронага ў нападзе на стамбульскі клуб Reina ў навагоднюю ноч, паведамляе dw.com.

Раней кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу заявіў, што праваахоўным органам удалося ўстанавіць асобу стамбульскага тэрарыста. Імя злачынца міністр не назваў.

Паводле звестак турэцкіх СМІ, гаворка ідзе пра 34-гадовага выхадца з Узбекістана, які ўваходзіў у цэнтральна-азіяцкую групоўку тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» (ІД). Акрамя яго, у кватэры ў еўрапейскай частцы Стамбула, дзе падазраваны пражываў з чатырохгадовым сынам, былі затрыманыя тры жанчыны і мужчына, выхадзец з Кіргізіі.

Нагадаем, у ноч на 1 студзеня невядомы мужчына адкрыў агонь ля ўваходу ў папулярны начны клуб Reina у Стамбуле, застрэліўшы паліцэйскага, а затым працягнуў стральбу ў памяшканні. У выніку нападу 39 чалавек загінулі і 65 былі параненыя. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Апошнія навіны