BE RU EN

Ле Пен зноў заявіла, што прызнае Крым расейскім

  • 17.01.2017, 10:30

Яна таксама паабяцала, што будзе выступаць за скасаванне санкцый супраць Расеі.

Кандыдат у прэзідэнты Францыі ад ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пен чарговым разам паабяцала прызнаць Крым часткай Расеі ў выпадку перамогі на выбарах.

На гэты раз яна заявіла пра гэта ў інтэрв'ю газеце «Известия».

«Пасля рэферэндуму, які паказаў згоду народа далучыцца да Расеі, я таксама прызнаю Крым часткай Расеі. Прыналежнасць Крыма Украіне была толькі адміністрацыйным пытаннем савецкіх часоў, паўвостраў ніколі не быў украінскім», - заявіла яна.

Палітык адзначыла тое, што міжнародная супольнасць і ААН не ўспрынялі факт волевыяўлення народа паўвострава, выклікае ў яе шкадаванне.

Яна таксама паабяцала, што будзе выступаць за скасаванне санкцый супраць Расеі.

Пра гэта ж яна казала і 3 студзеня ў інтэрв'ю BFMTV. Тады яна Ле Пен заявіла, што анэксія ўкраінскага Крыма Расеяй «не была незаконнай», бо яна перакананая, што на рэферэндуме «людзі прагаласавалі за тое, каб далучыцца да Расеі».

У сувязі з гэтым Служба бяспекі Украіны накіравала ліст у МЗС з нагоды забароны ўезду кандыдату ў прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен ва Украіну.

Апошнія навіны