BE RU EN

У Беларусь спрабавалі завезці з Расеі той самы «Глог»

  • 17.01.2017, 9:53

Уся прадукцыя магла пайсці ў гандаль у перыяд навагодніх святаў.

Супрацоўнікі камітэта дзяржкантролю Беларусі перакрылі канал паставак з Расеі вадкасці з метылавым спіртам, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на тэлеканал «Беларусь-1». У эфіры былі паказаны бутэлькі з надпісам «Глог».

Аўтацягнік з небяспечнай вадкасцю быў затрыманы ў Гомельскай вобласці. Уся прадукцыя, сцвярджае тэлеканал, магла пайсці ў гандаль у перыяд навагодніх святаў.

Сама па сабе настойка глогу не нясе смяротнай небяспекі. Але ў расейскім Іркуцку адбылося масавае атручванне касметычным сродкам, названым «Глог», у якім замест этылавага спірту быў дададзены смяротна небяспечны метылавы. На пачатак студзеня паведамлялася, што ад атручвання загінулі 78 чалавек. Было затрымана 19 падазраваных, чацвёра арыштаваныя.

У Беларусі пасля расейскай трагедыі ўводзілі часовае абмежаванне на продаж настоек глогу, календулы, валяр'яны, сардэчніка, мурашынага спірту.

Апошнія навіны