BE RU EN

Актывіст: Калі не скасуюць дэкрэт аб «дармаедах» - выйдзем на Плошчу

  • 17.01.2017, 8:20

Абураных дэкрэтам так шмат, што бунт можа ўспыхнуць стыхійна.

Дэкрэт аб «дармаедстве» дзейнічае, а «лісты шчасця» з падатковай прыходзяць. Хоць былі і абурэнне, і заклікі скасаваць антычалавечы дакумент. І вось баранавіцкі актывіст, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Чарнавус (малодшы) узяў справу ў свае рукі і пачаў збор подпісаў супраць «дэкрэта аб дармаедах», паведамляе «Белсат».

За чатыры дні ўдалося сабраць 328 подпісаў. Праўда, абураных дэкрэтам аб «дармаедах» нашмат больш.

«Ёсць такія асобы, якія вельмі абураныя і гатовыя пратэставаць. Нават не ад мяне гэты пасыл ідзе, ён ідзе ад іншых. Яны гатовыя выходзіць на Плошчу. Ад сябе дадам: калі мы не вырашым пытанне мірным шляхам, вось такім зборам подпісаў, то мы будзем проста вымушаны ў такіх нечалавечых зневажальных умовах выходзіць на Плошчу», – заявіў Мікалай Чарнавус журналістам.

Апошнія навіны