Дар'я Домрачава: Планую ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету
- 16.01.2017, 20:14
Беларуская біятланістка распавяла аб вяртанні ў біятлон пасля нараджэння дачкі.
Беларуска Дар'я Домрачава ў эфіры праграмы «Арэна» распавяла пра тое, як праходзіць вяртанне ў біятлон, піша «Прессбол».
- У мяне за спінай толькі два месяцы падрыхтоўкі. Разумею, што вышэй галавы не скокнеш. Але, думаю, мне дастаткова добра ўдаецца змагацца на трасе. Спадзяюся, сілы застануцца і да канца сезону. Планую ўдзельнічаць ва ўсіх этапах Кубка свету. Як атрымаецца — паглядзім на стан здароўя .
- Дачка дазваляе выспацца?
- Ксюша — выдатнае дзіця. Натуральна, як і ўсялякае дзіця, некалькі разоў за ноч просіць есці. Зрэшты, мы добра адна адную разумеем, прыслухоўваюся да яе патрэб.
- Чаму можна навучыцца ў васьміразовай алімпійскага чэмпіёна Оле-Эйнара Б'ёрндалена?
- Напэўна, галоўнае — гэта сабранасць і арганізацыйныя здольнасці. Тое, як ён пралічвае кожны крок да дробязяў.
- Як ваша вяртанне ўспрымае біятлонны свет?
- Вельмі ўдзячная цёпламу прыёму. Не толькі з боку спартоўцаў, але і персаналу. Арганізацыйныя камітэты ў Обэрхофе і Рупольдынгу былі вельмі радыя, што я зноў на дыстанцыі. Усе стараюцца, падтрымліваюць, - сказала Домрачава.