BE RU EN

Беларус Алег Навіцкі завёў Instagram у космасе

  • 16.01.2017, 18:51

Касманаўт ўжо размясціў на сваёй старонцы некалькі фотаздымкаў і відэаролік.

Касманаўт Алег Навіцкі, які цяпер знаходзіцца на міжнароднай касмічнай станцыі, завёў старонку ў сацыяльнай сетцы Instagram, паведамляе .«Еўрарадыё».

Ураджэнец Беларусі надумаў наколькі магчыма «радаваць сваімі фатаграфіямі і відэа».

Касманаўт ужо размясціў на сваёй старонцы восем фотаздымкаў і відэаролік. На іх можна ўбачыць, як праходзіць вечар экіпажу МКС, як касманаўты на арбіце адзначаюць стары Новы год.

За першыя дні колькасць падпісчыкаў на старонку Алега Навіцкага ў Instagram склала больш за 7000 чалавек.

Апошнія навіны