BE RU EN

У Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук

  • 16.01.2017, 17:29

Жонка паэта шкадуе толькі аб адным: хлопчыка не ўбачыў дзядзька Рыгор.

- Добрая навіна: у Рыгора Барадуліна нарадзіўся праўнук. Бацькі назвалі хлопчыка Раманам. Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што адчувае сябе вельмі шчаслівай і шкадуе толькі аб адным - што гэтага дня не дачакаўся Барадулін, які ўсё жыццё хацеў, каб у сям'і быў хлопчык, але нараджаліся адны дзяўчынкі - дачка Ілона, унучка Дамініка.

Падчас апошняй нашай з ім вялікай гутаркі ў лютым 2014 года дзядзька Рыгор казаў: «Мне заўсёды хацелася вялікай сям'і, бо без сям'і мы - нічога, - напісаў у сябе ў «Фэйсбуку» журналіст і даследчык Сяргей Шапран.

Апошнія навіны