BE RU EN

Леанід Кучук: Працаваць ва Украіне гонар для кожнага трэнера

  • 16.01.2017, 17:08

Беларускі трэнер пракаментаваў сваё вяртанне ў чэмпіянат Украіны.

«Канчатковая пастанова аб маім прызначэнні ў «Сталь» была прынята два дні таму. Я адразу ж даў заданне памочніку з фізпадрыхтоўкі распрацаваць план падрыхтоўкі гульцоў. Гэта было зроблена даслоўна цягам дня і прэзідэнту клуба ўжо пададзеныя рэкамендацыі: у якім стане і калі павінны быць гатовыя трэнінгавыя палі, калі павінны адбыцца кантрольныя гульні і г.д», — адзначыў 57-гадовы беларускі спецыяліст Леанід Кучук, піша sport.ua.

«З нагоды таго, ці не з'яўляецца пераезд ва Украіну крокам назад у маёй кар'еры. Украіна — краіна, дзе вельмі любяць футбол, яна заўсёды брала прагрэсіўныя тэндэнцыі ў футболе. Тут заўсёды было шмат сваіх вельмі добрых футбалістаў, таму працаваць тут вялікі гонар для кожнага трэнера. Незалежна ад нацыянальнасці — гэта вельмі ганарова.

Я выдатна разумею ўсё, што мне гавораць па-ўкраінску, бо мая родная беларуская мова і ўкраінская вельмі блізкіі. У мяне вельмі шмат сваякоў ва Украіне, напрыклад, у Львове, бацька жонкі — родам з Палтавы. Акрамя таго, мой памочнік ведае пяць моў», — сказаў ён.

Апошнія навіны