BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці кіроўца Audi збіў трэцякласніцу побач са школай

  • 16.01.2017, 15:52

Дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыі.

Аварыя з удзелам дзіцяці адбылася раніцай 16 студзеня каля школы на вуліцы Кірава ў вёсцы Азёры. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Горадні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка, вучаніца 3-га класа, не паглядзела па баках і пачала перабягаць дарогу па-за пешаходным пераходам. Кіроўца Audi не паспеў зрэагаваць на сілуэт, які раптам з'явіўся на дарозе, і збіў дзіця.

У ДАІ выказалі здагадку, што ўвагу дзіцяці прыцягнула брама школы, прызначаная для праезду аўтамабільнага транспарту. Яна былі адкрытая і знаходзіліся бліжэй, чым брамка для пешаходаў.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала цяжкія траўмы і было дастаўленае ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Апошнія навіны