BE RU EN

Менскае «Дынама» падолела ў гасцях «Адмірал»

  • 16.01.2017, 15:25

Пасля гэтай сустрэчы «зубры» вяртаюцца дадому, дзе згуляюць 19 студзеня з рыжскімі аднаклубнікамі.

Менскае «Дынама» завяршыла далёкаўсходняе турнэ перамогай ва Уладзівастоку над «Адміралам» — 5:3 (3:1, 2:1, 0:1), піша tut.by.

Менчукі ўмела скарысталіся памылкамі брамнікаў гаспадароў, што згулялі няўдала — Максіма Траццяка і замяніўшага яго Мікіты Серабракова — і ўжо да 12-й хвіліны вялі 3:0 пасля галоў Аарона Палушая, Аляксандра Кітарава і Марка-Андрэ Граньяні.

У першым перыядзе «Адмірал» здолеў адыграць адну шайбу дзякуючы блытаніне ў абароне менчукоў, але ў самым пачатку другога Андрэй Сцяпанаў зноў давёў перавагу да трох галоў.

На гол у большасці Дзмітрыя Саюстава менчукі адказалі кур'ёзнай шайбай Андрэя Стася.

Адзіную шайбу ў трэцім перыядзе закінуў форвард «Адмірала» Павел Макаранка.

«Адмірал»: Траццяк (Серабракоў); Бартуліс (К) — Блум (А), Краснаслабодцаў — Райт — Саболіч; Морысан — Валчанкоў, Гаршкоў — Саюстаў (А) — Аляксандраў; Зямчонак — Гаўрыленка, Казакоў — Макаранка — Жафяраў; Плотнікаў — Іваноў — Сігароў; Курашоў, Аляксееў.

«Дынама-Менск»: Скрывенс (Лаланд); Граньяні — Корабаў, Палушай — Элісан (А) — Петэрсан; Хенкель — Шынкевіч, Дрозд - Касціцын (А) -Мацярухін; Лісавец — Гатавец, Гаўрус — Стась — Паўловіч (Да); Кітараў — Волкаў — Сцяпанаў.

Апошнія навіны