BE RU EN

Мікалай Чарнавус: Дэкрэт аб «дармаедах» - поўнае бязмежжа з боку дзяржавы

  • 16.01.2017, 14:15

За чатыры дні актывіст сабраў у Баранавічах амаль 350 подпісаў за скасаванне незаконнага дэкрэта.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Баранавічах Мікалай Чарнавус (малодшы) пачаў збор подпісаў за скасаванне дэкрэта №3 - падатку на «дармаедаў».

«Нават тыя, хто працуе, разумеюць, што сёння яны працуюць, а заўтра скончыцца кантракт, альбо яго не падоўжаць, або папросту скароцяць супрацоўніка – і ён застанецца без працы, у такіх жа ўмовах, як і сённяшнія «дармаеды». Я думаю, што гэта поўнае бязмежжа з боку ўлады і дзяржавы», - заявіў Мікалай Чарнавус «Радыё Рацыя».

За 4 дні Мікалай Чарнавус сабраў 328 подпісаў.

Апошнія навіны