BE RU EN

Фотафакт: Панда навучылася рабіць сэлфі

  • 16.01.2017, 11:54

Скарыстацца такой незвычайнай паслугай, як сэлфі з пандай, цяпер можа любы наведвальнік кітайскага заапарка.

Фатаграфіі з гіганцкай пандай, якая асвоіла палку для сэлфі і пазіруе разам са шчаслівай турысткай, даказваюць тое, што гэтыя жывёлы любяць фатаграфавацца і дарыць людзям радасць, піша 120.su.

Скарыстацца такой незвычайнай паслугай, як сэлфі з пандай, цяпер можа любы наведвальнік заапарка ў горадзе Чэнду (Кітай). Па здымках відаць, што жывёла выдатна ведае, як зрабіць фатаграфіі найбольш прывабнымі.

Навукова-даследчая база па вывучэнню панд была заснавана ў горадзе Чэнду ў 2011 годзе. У гэты момант там пражывае 108 мілых чорна-белых мядзведзяў, што робіць гэты заапарк самым буйным цэнтрам па гадоўлі панд у няволі.

Апошнія навіны