BE RU EN

Шорац даручыў расчысціць Менск ад снегу за два дні

  • 16.01.2017, 11:46

Чыноўнік раскрытыкаваў адміністрацыю раёнаў сталіцы за няякасную ўборку снегу.

Старшыня Менгарвыканкама Андрэй Шорац запатрабаваў забяспечыць уборку снегу ў Менску цягам найбліжэйшых дзён. Адпаведнае распараджэнне ён даў сёння падчас аператыўнай нарады ў мэрыі, піша БелТА.

Андрэй Шорац раскрытыкаваў адміністрацыі раёнаў сталіцы, а таксама адпаведныя службы за належную ўвагу да расчысткі горада ад снегу.

«Нам дадзена два дні на ўборку снегу. Магчымасцяў і рэсурсаў для гэтага ва ўсіх зацікаўленых службаў дастаткова. Трэба проста прымусіць людзей працаваць і не баяцца прыцягваць да адказнасці пры неабходнасці. Хаатычнага нагрувашчвання снегу ў горадзе быць не павінна», — запатрабаваў старшыня Менгарвыканкама.

Нагадаем, у суботу, 14 студзеня, у Менску прайшоў моцны снегапад. За дзень у сталіцы быў адзначаны прырост снежнага покрыва на 10 см (з 16 да 20 см).

Апошнія навіны