BE RU EN

«Аэрафлот» скасаваў некалькі рэйсаў з Шарамеццева ў Менск 16 студзеня

  • 16.01.2017, 10:50

Трыццаць тры авіярэйсы скасаваныя і яшчэ 20 затрыманыя ў аэрапортах Маскоўскага рэгіёну.

Паводле інфармацыі онлайн-табло на сайце аэрапорта Шарамеццева, рэйс «Аэрафлота» SU-1842, які павінен быў вылецець з Масквы ў Менск а 15.15,скасаваны. Таксама скасаваны і рэйс SU-1843 з вылетам а 19.20, піша tut.by.

Як паведамляюць расейскія СМІ, трыццаць тры авіярэйсы скасаваныя і яшчэ 20 затрыманыя ў аэрапортах Маскоўскага рэгіёну, большасць з іх - у аэрапорце Шарамеццева.

Адпаведна на 08.41 мск, у аэрапорце Дамадзедава скасаваныя шэсць рэйсаў, яшчэ 13 будуць выкананыя са спазненнем. У Шарамеццяве скасаваныя 26 рэйсаў, яшчэ 7 рэйсаў затрыманыя. У аэрапорце Унукава скасаваны адзін рэйс.

Апошнія навіны