BE RU EN

Беларускі трэнер узначаліў украінскую «Сталь»

  • 15.01.2017, 21:00

Леанід Кучук афіцыйна прызначаны галоўным трэнерам клуба ўкраінскай прэм'ер-лігі.

Былы галоўны трэнер «Шэрыфа», кіеўскага «Арсенала», «Кубані» і «Лакаматыва» беларускі спецыяліст Леанід Кучук прызначаны настаўнікам украінскай «Сталі», паведамляе прэс-служба клуба. Падрабязнасці ўгоды не паведамляюцца.

Апошнім месцам працы Кучука была «Кубань», з якой ён сышоў пасля заканчэння сезону 2014/15.

Пасля першага кола чэмпіянату Украіны «Сталь» займае 9-е месца ў турнірнай табліцы.

Апошнія навіны