BE RU EN

Пад Віцебскам «хуткая» наехала на дзяўчынку, якая выпала з санак

  • 15.01.2017, 16:54

Дзяўчынка 2 гадоў 8 месяцаў выпала з надзіманых санак пры перавозцы.

14 студзеня блізу 21:30 на Цэнтральнай вуліцы ў аграгарадку Кіраўскі Віцебскага раёна пад колы машыны хуткай медыцынскай дапамогі трапіла дзіця 2 гадоў 8 месяцаў, паведамляе vitebsk.cc.

Следчыя высветлілі, што дзяўчынка выпала з надзіманых санак пры перавозцы. У выніку наезду машынай "хуткай" яна атрымала траўмы і была шпіталізаваная ў Віцебскую абласную клінічную лякарню.

Паводле факту гэтага ДТЗ праводзіцца праверка Віцебскім раённым аддзелам Следчага камітэта, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК у Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Апошнія навіны