BE RU EN

У Рэчыцкім раёне работніка фермы зацягнула ў кормараздатчык

  • 15.01.2017, 13:52

Мужчына 1988 года нараджэння выпадкова зачапіўся адзеннем за рухальныя элементы і загінуў.

У Рэчыцкім раёне загінуў работнік фермы. Здарэнне адбылося 14 студзеня а 5 гадзіне раніцы на тэрыторыі малочна-таварнай фермы «Фрунзэ-Агра» ў вёсцы Ганчароўка, паведамляе БелаПАН.

Мужчына 1988 года нараджэння чысціў шнэкі раздатчыка кармоў ІСРК-12 ад сіласнай масы і выпадкова зачапіўся адзеннем за рухальныя элементы.

Пацярпелага заціснула і ён атрымаў траўмы, якія былі несумяшчальныя з жыццём.

Цела загінулага з машыны даставалі супрацоўнікі МНС. Следчыя органы праводзяць праверку па факце здарэння.

Апошнія навіны