BE RU EN

Еўропу накрылі снегапады і моцныя маразы

  • 14.01.2017, 17:29

Праз найбуйнейшыя за апошнія гады снегапады ўзнікаюць адключэнні электрычнасці і транспартны калапс.

Большасць краін Еўропы прадаўжаюць знаходзіцца пад уплывам моцных маразоў з магутнымі вятрамі і штормам, у выніку чаго ўзнікаюць адключэнні электрычнасці і транспартны калапс. Згодна з апошнімі звесткамі, пахаладанне ва ўсёй Еўропе забрала больш за 65 жыццяў.

Як паведамляе ВВС (пераклад – gordonua.com), праз непагадзь у Францыі блізу 350 тысяч дамоў засталіся без электрычнасці, на ўсходнім узбярэжжы Англіі і ў Бельгіі рыхтуюцца да паводак.

Нямеччыну, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, чакаюць моцныя снегапады, кіроўцы былі папярэджаныя пра снег і галалёдзіцу на дарогах. Агенцтва ААН у справах уцекачоў раней паведаміла, што некалькі мігрантаў загінулі ад холаду і знясілення ў Балгарыі.

У Грэцыі і Сербіі чыноўнікі асабліва занепакоеныя лёсам тысяч мігрантаў, якія на Балканах жывуць у намётах з мінімальным абаграваннем у гэты халодны час.

Частка еўрапейскіх краін пакутуе ад найбуйнейшых снегападаў за апошнія гады, рака Дунай і праліў Басфор закрытыя для суднаходства.

У Чарнагорыі, Сербіі, Македоніі і Балгарыі нашмат халадней, чым звычайна, з нізкімі тэмпературамі - да мінус 15 градусаў цягам пяці дзён запар. У суседніх краінах - Італіі, Грэцыі, Турцыі і Румыніі - на 5-10 градусаў халадней, чым звычайна ў гэты час года.

Апошнія навіны