BE RU EN

На будаўніцтве БелАЭС працуе 1600 расейцаў

  • 14.01.2017, 16:19

Усяго Астравецкую АЭС будуе блізу 5 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей РУП "Беларускі атамная электрастанцыя".

З 5 тысяч чалавек - 1600 уяўляе расейскія падрадныя арганізацыі, астатнія 3400 - беларускія. Таксама сярод занятых ёсць 20 чалавек, якія з іншых краін, але з якіх менавіта, у дырэкцыі БелАЭС не ўдакладняюць.

Нагадаем, што атамная электрастанцыя будуецца пры ўдзеле Расеі пад Астраўцом у Гарадзенскай вобласці. Яна будзе складацца з двух энэргаблокаў сумарнай электрычнай магутнасцю да 2400 мегават. Раней меркавалася, што першы блок АЭС увядуць у эксплуатацыю да 2018 года, другі - у 2020-м, аднак у лістападзе 2016 года віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што тэрмін уводу першага блока перанесены на 2019 г праз інцыдэнты з першым корпусам рэактара.

Апошнія навіны